"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

В категории материалов: 8
Показано материалов: 1-8


Чашніцкі клуб самадзейных майстроў і мастакоў быў заснаваны ў 1992 годзе,  на базе  раённага гісторыка-краязнаўчага музея. З 1995 года  клуб майстроў і мастакоў Майстарпрацуе на  базе Чашніцкага Дома рамёстваў.

У 1996 годзе клубу майстроў і мастакоў ”Майстар“ нададзена найменне ”народны“. З 2007 года клуб узначальвае Валянціна Барысаўна Атрашкевіч.

У 2017 годзе народны клуб майстроў і мастакоў ”Майстар“ быў перайменаваны на падставе рашэння калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ад 18 красавіка 2017 г. № 5 ”Аб пацвярджэнні наймення ”народны“, ”узорны“ аматраскім калектывам вобласці“ на клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Майстар“ (далей – клуб ”Майстар“).

Асноўные напрамкі дзейнасці клуба: папулярызацыя творчых дасягненняў удзельнікаў клуба праз сродкі масавай інфармацыі; удзел у культурным і творчым жыцці раёна, вобласці, рэспублікі; пошук новых талентаў і прыцягнення іх да супрацоўніцтва; вывучэнне этнаграфіі Чашніцкага раёна; арганізацыя платных паслуг насельніцтву.

Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню і навукова-даследчай дзейнасці этнаграфіі Чашніцкага раёна.

 

НАРОДНЫЕ НЕПРОФЕССИОНАЛЬНЫЕ КОЛЛЕКТИВЫ НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА | Просмотров: 152 | Добавил: Elena | Дата: 16 Августа 2022 | Комментарии (0)

Клуб “Смак” аснаваўся у 1994 годзе пры Празямлянскім сельскім клубе. Яго аснавальнікамі  былі – Шамбурава Наталля Пятроўна, Кастрыцкая Вольга Андрэеўна, Казлова Валянціна Аляксееўна, Шаўчэнка Галіна Леанідаўна, Баразна Людміла Дзмітраўна, Бялянчук Ларыса Аляксееўна, Парцянка Ніна Алегаўна.

С лістапада 2002 года клубу было нададзена найменне “народны”. Аснаўнымі напрамкамі дзейнасці клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” з’яўляюцца: адражэнне і прапаганда традыцыйнай беларускай  народнай кухні, практычнае знаёмства з тэхналогіямі прыгатавання старажытных і беларускіх страў, арганізацыя змястоўнага грамадскага і асабістага адпачынку, развіццё творчага патэнцыала членаў клуба.


Народны фальклорны калектыў ”Кругліца“ створаны ў 1976 годзе на базе Кругліцкага сельскага Дома культуры. З 1976-1994 гады калектыў узначальвала Жылінская Валянціна Віктараўна. Яна сабрала каля сябе таленавітых і адданых роднай зямлі жанчын. У склад калектыву ўваходзіла 12 чалавек.

 20 снежня 2007 года фальклорнаму калектыву “Кругліца” было нададзена ганаровае найменне ”народны“.
 


НАРОДНЫЙ КЛУБ «ВЕТЕРАН»

Народный клуб «Ветеран» создан на базе «Чашникского Центра культуры и народной творчества» в 1998 году. Руководитель клуба Берташ Галина Павловна. Количество участников 12 человек.

12 декабря 2099 года клубу «Ветеран» было присвоено звание «народный».

Основными направлениями деятельности народного клуба «Ветеран» являются:

-патриотическое воспитание молодёжи,

-организация интересного общественного и личного отдыха,

-развитие творческих способностей членов клуба.

В репертуаре коллектива песни военной поры, песни 30х-50х, 60х годов, белорусские народные песни, песни белорусских авторов, юмористические стихи, байки.


 

Даведка аб дзейнасці

народнага фальклорнага калектыву ”Прасніца“

філіяла №9 Іванскі Дом фальклору

ДУК ”Чашніцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“

 

Народны фальклорны калектыў ”Прасніца“ (далей – фальклорны калектыў) створаны ў 1990 годзе на базе Сялецкага сельскага клуба. З ліпеня 2009 года базай народнага фальклорнага калектыву ”Прасніца“ з’яўляецца Іванскі Дом фальклору.

Кіраўніком калектыву з 2014 года з’яўляецца Мінчукоў Аляксандр Уладзіміравіч. Калектыў па стану на 01.01.2022 налічвае 15 чалавек, розных па ўзросце, якіх звязвае любоў да фальклорнай спадчыны Чашніцкай зямлі.

30 снежня 1998 года фальклорнаму калектыву ”Прасніца“ было нададзена найменне ”народны“.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці фальклорнага калектыву ”Прасніца“ з’яўляюцца: экспедыцыйна-даследчая дзейнасць; адраджэнне і зберажэнне рэгіянальных святаў і абрадаў; павышэнне выканаўчага майстэрства праз канцэртную дзейнасць; далучэнне дзяцей і падлеткаў да рэгіянальнага фальклору, да народнай культуры і традыцый Беларусі.

 


                                                                    

 

 

Народны тэатр мініяцюр “Каласок” працуе на базе Чашніцкага раёнага центра культуры і народнай творчасті   з 1972 года. У 1985 годзе тэатру мініяцюр “Каласок” нададзена найменне “народны”. З 1998 года калектыў узначальвае Крысенак Надзея Мікалаеўна.

Тэатр мініяцюр па стану на 01.01.2020 налічвае 15 чалавек ва ўзросце ад 15   да 50 гадоў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці народнага калектыву з’яўляюцца: арганізацыя вольнага часу, творчае развіццё моладзі, прапаганда здаровага ладу жыцця.

Асаблівую ўвагу калектыў удзяляе патрыятычнаму і духоўнаму выхаванню моладзі. Пад знакам Года малой радзімы былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, такія як: тэатралізаванае прадстаўленне  “Па дарогам вайны” і літаратурна-музычная кампазіцыя “Мы памятаем!”, прысвечаных Дню Перамогі; літаратурна-музычныя кампазіцыі “Званы, як галаса тых, хто сыйшоў” на мемарыяльным комплексе “Вішанькі” - да Дня вызвалення Чашніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, “Чашніччына, любая мая” - да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь; гумарыстычны спектакль “Каля роднай хаты” - да Дня горада Чашнікі і іншыя. Акрамя гэтага, калектыў штогод прымае ўдзел у справаздачным канцэрце калектываў і клубаў па інтарэсах з найменнем “народны” “Сузор’е творчых талентаў”.

Народны тэатр мініяцюр вядзе актыўную дзейнасць па адраджэнню, захаванню і развіццю народных традыцый, абрадаў і свят. Для калектыву  стала традыцыйным падрыхтоўка і ўдзел у святах народнага календара: “Калядкі – вясёлыя святкі”, “Гаспадыня Масленка”, “Купальская кветачка”, “Велікодная казка” і інш.

Народны тэатр мініяцюр ажыццяўляе сваю дзейнасць ў цеснай узаемасувязі з арганізацыямі, прадпрыемствамі, школамі горада і клубнымі ўстановамі раёна. Сумесна былі праведзены 11 мерапрыемстваў, сярод якіх: юбілейны вечар “Дзень фінансіста”; урачысты вечар, прысвечаны завяршэнню вясенне-палявой працы “Хвала табе - хлебароб!” у аграгарадку Прозямля; раённы школьны фестываль да Вялікадня “Велікодны перазвон”; шоу-праграма “Уперад - моладзь!” да Дня моладзі; тэатралізаванае прадстаўленне “І зноў пра любоў”; гумарыстычны канцэрт  “Запальвае моладзь!”.

Удзельнікі калектыву не пакідаюць без увагі і самых маленькіх гледачоў горада і раёна. Для іх былі падрыхтаваны наступныя мерапрыемствы: навагоднія спектаклі  “Гісторыя аднаго чароўнага горада”, “Казка  сіняга леса”; гульнёва-забаўляльныя праграмы “Зімовыя забавы”, “Вясёлая лыжня”, “У госці да Павучыхі”, “Дарожная азбука”.

Для моладзі былі падрыхтаваны не меньш цікавыя мерапрыемствы, у тым ліку: гумарыстычныя праграмы “Мы таксама за здаровы лад жыцця”, “Пра інтэрнет і не толькі…”; шоу-праграмы “Моладзевы кактэль”, “Гуляй, пакуль малады!”; тэатралізаванае прадстаўленне “Новы год да нас ідзе” і цэлы шэраг  забаўляльных праграм, мініяцюр і  эстрадных нумароў.

У рэпертуар народнага калектыву ўваходзяць розныя творчыя паказы: спектаклі, гумарэскі, мініяцюры, фельетоны, байкі, розыгрышы, анекдоты, узятыя з кніг, перыядычных выданняў, розных забаўляльных тэлевізійных праграм і напісаныя па рэальных падзеях жыцця.

Народны тэатр мініяцюр удзельнічаў у абласных мерапрыемствах і конкурсах, сярод якіх: свята гумару “Смяяцца ня грэх” у г.п. Шуміліна (дыпломы удзельніка, 2017 г., 2019 г.); свята-конкурс майстроў-культарганізатараў “Пачынай з зарадкі кожны дзень” у межах  абласнога  спартыўна-мастацкага свята “Віцебская лыжня - 2017” (дыплом лаурэата I ступені ў намінацыі “Лепшая гульнёвая праграма для дарослых”, 2017 г.); абласны конкурс сюжэтна-гульнёвых праграм “Вясковыя забавы” у рамках ХХVI Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” (дыплом удзельніка, 2017 г,2022г.)

Удзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Каласок” імкнуцца, каб іх выступленні былі відовішчнымі, дарылі гледачам добры настрой, радавалі жыхароў горада і раёна сваёй энэргіяй, задорам і гумарам.

Пра творчую дзейнасць тэатра мініяцюр неаднаразова пісала раённая газета “Чырвоны прамень”. Шмат фотаматэрыялаў з выступленняў калектыву размешчана ў інтэрнэце (групы ў  сацыяльнай сетцы “У кантакце”: ГДК г.Чашнікі, “Чырвоны прамень” раённая газета).

 

 

 

 


 

     Народный ансамбль народной песни ”Ульчанка“ функционирует на базе ГУК ”Чашникский районный центр культуры и народного творчества“. С 1 сентября 2019 года руководителем коллектива является Калитник Юлия Александровна. Коллектив насчитывает 15 участников, среди них: молодёжь, рабочие, служащие.


ЫЕРНОВПЧТ



ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

ВАШЕ МНЕНИЕ

Если вы редко посещаете учреждения культуры, то укажите, что Вам мешает посещать его чаще?
Всего ответов: 4

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0