Чашніцкі клуб самадзейных майстроў і мастакоў быў заснаваны ў 1992 годзе, на базе раённага гісторыка-краязнаўчага музея. З 1995 года клуб майстроў і мастакоў ”Майстар“ працуе на базе Чашніцкага Дома рамёстваў. У 1996 годзе клубу майстроў і мастакоў ”Майстар“ нададзена найменне ”народны“. З 2007 года клуб узначальвае Валянціна Барысаўна Атрашкевіч. У 2017 годзе народны клуб майстроў і мастакоў ”Майстар“ быў перайменаваны на падставе рашэння калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ад 18 красавіка 2017 г. № 5 ”Аб пацвярджэнні наймення ”народны“, ”узорны“ аматраскім калектывам вобласці“ на клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Майстар“ (далей – клуб ”Майстар“). Асноўные напрамкі дзейнасці клуба: папулярызацыя творчых дасягненняў удзельнікаў клуба праз сродкі масавай інфармацыі; удзел у культурным і творчым жыцці раёна, вобласці, рэспублікі; пошук новых талентаў і прыцягнення іх да супрацоўніцтва; вывучэнне этнаграфіі Чашніцкага раёна; арганізацыя платных паслуг насельніцтву. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню і навукова-даследчай дзейнасці этнаграфіі Чашніцкага раёна. | |
| |
Просмотров: 187 | |
НАРОДНЫ КЛУБ МАЙСТРОЎ І МАСТАКОЎ "МАЙСТАР"