11:50 ПАМЯТАЕМ, ШАНУЕМ, ГАНАРЫМСЯ | |
У Кругліцкім СДК да 75-годдзя з Дня Перамогі прайшлі наступныя мерапрыемствы: - акцыя «Памятаем, шануем, ганарымся» па захаванні ўспамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прымеркаваная да 75-годдзя з Дня Вялікай Перамогі, пачалася сумесна з рэдакцыяй раённай газеты “Чырвоны прамень” у лютым і будзе працягвацца да снежня 2020г. (газета друкуе ўспаміны ветэранаў-землякоў Кругліцкага сельсавета, сабраных і захаваных у нашым СДК), - працоўныя акцыі па аказанні дапамогі дзецям вайны Шархун Н.М. 02.05 і Шыбецы А.І. 03.05.2020г., - арганізавана выстава “Вялікі подзвіг іх гісторыя захоўвае!” з 05-10.05, на якой прадстаўлены кнігі пра Вялікую Айчынную вайну, артыкулы з раённай газеты “Чырвоны прамень” з успамінамі нашых ветэранаў-землякоў пра падзеі імі перажытыя на той страшнай вайне; - урок мужнасці “Вайна-боль і памяць народа”, праведзены 6 мая 2020г., у час якога вядучыя расказалі прысутным аб жахах вайны, аб тым, якой цаной дасталася Вялікая Перамога над фашыстамі, - міні – канцэрты “Перамога – адна на ўсіх!” прайшлі 7 мая ў в. Грынькі для малалетняга вязня фашысцкага лагера Бязручанкавай Валянціны Паўлаўны і дзяцей вайны Шархун Надзеі Міхайлаўны(1941г.н.) з гэтай жа вёскі і Шыбекі Аляксандры Іосіфаўны (1928 г.н.) з в.Кругліца. У час канцэртаў гучалі песні пра вайну, - мітынг, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне “Ваша слава ўстала абеліскамі” быў праведзены сумесна з Кругліцкім сельсаветам і філіялам Кругліцкай сельскай бібліятэкі ў 10.00 08.05.2020г. ля помніка загінуўшым воінам і партызанам ў в.Лазукі, у час якога былі ўскладзены на магілу вянок і кветкі. - святочны канцэрт “Іграй, гармонік любімы, Перамогу ўслаўляй!” да 75-годдзя з Дня Перамогі быў праведзены ля СДК у 11.00 8мая 2020г.(у сувязі з мерамі бяспекі пад час каронавіруснай інфекцыі), у час якога ўдзельнікі чыталі вершы пра вайну, спявалі ваенныя песні. Пэўна, кожны беларус можа ўзгадаць некалькі песень, “загартаваных” у полымі вайны. Успомніць і праспяваць іх разам, і разам сустрэць Свята, аддаць даніну павагі пераможцам. Дзень Перамогі — тое свята, дзякуючы якому адладжваецца повязь паміж пакаленнямі. Дарэчы, на такіх канцэртах заўсёды да самадзейных артыстаў падключаюцца і гледачы. | |
|