22 мая ў Кругліцкім СДК прайшло свята народнага календара “Мікола з сяўбой у поле”, у час якога ўдзельнікамі народнага фальклорнага калектыву “Кругліца” было паказана, як даўней нашы продкі адзначалі гэта свята, якімі прыкметамі яны карысталіся, адказалі на пытанне,чаму свята Мікола адзначаецца два разы на год , якія абрады праводзілі на полі, каб палепшыць будучы ураджай, што трэба зрабіць, каб засцерагчы сваю сям’ю, родных ад розных бед і напасцяў.