17 снежня ў Кругліцкім сельскім Доме культуры народны фальклорны калетыў “Кругліца” правёў свята народнага календара - дзень Святой Варвары. Гэта старажытнае свята, у гэты дзень нашы продкі пераносілі ікону Святой Варвары з хаты ў хату цераз дарогу. Лічылася, што ікона аберагае гаспадарку таго двара, дзе знаходзіцца на працягу года. Ікону пераносілі днём, вечарам святкавалі Варвару, запрашалі да сябе ў госці сваякоў, якія спявалі песні, танчылі, успомнілі народныя прыкметы, прыказкі, звязаныя з гэтым святам.