19 жніўня у Лукомльскім сельскім Доме культуры адбылося свята народнага календара “Яблычны Спас”. Госці свята з задавальненнем удзельнічалі у гульнях і конкурсах “Збяры яблыкі”, “Яблычныя кулінары”, “Хто хутчэй”, “Танец з яблыкам” і інш., так сама ім прапанавалася дэгустацыя розных сартоў яблык. Была у іх магчымасць пабываць на яблычнай выставе “Яблычны фрэш”. Завяршылася свята дзіцячай дыскатэкай.