Абрад ”Розгары“ вядомы з ХVIII стагоддзя (гэта былі ўспаміны Феадосіі Іосіфаўны Дубіцкай 1838 г.н. – бабулі Наталлі Андрэеўны Дубіцкай, прабабулі Эмы Ягораўны Багатыровай і перадаваліся ад пакалення да пакалення). Запісаны работнікамі метадычнага цэнтра, былым дырэктарам Лукомльскага сельскага Дома культуры Садоўскай Тамарай Барысаўнай, кіраўніком фальклорнага калектыву ”Вяскоўцы“ Багатыровай Эмай Ягораўнай у 1990 годзе ад жыхароў-носьбітаў вёскі Ротна Лукомльскага сельскага Савета Дубіцкай Наталлі Андрэеўны, 1914 года нараджэння і Старавойтавай Лідзіі Фёдараўны, 1932 года нараджэння. У в. Ротна носьбіты праводзілі абрад да 2000 года. З 1990 фальклорны калектыў ”Вяскоўцы“ пачаў паралельна паказваць на сцэне Лукомльскага сельскага Дома культуры, з 1996 г. – па усім традыцыям, з 2000 г. – абрад перайшоў у аг. Лукомль, таму што носьбіты не мелі магчымасці праводзіць абрад у сілу свайго ўзросту і здароўя. Частка жыхароў павыязджала ў аг. Лукомль, у другія вёскі. На цяперашні час няма ў в. Ротна карэнных жыхароў, у асноўным гэта дачнікі. ПРАКТЫКА ЭЛЕМЕНТА НЕ ПЕРАРЫВАЛАСЯ. | |
| |
Просмотров: 257 | |
АБРАД "РОЗГАРЫ"