15:00 ЗМІТРАЎСКІЯ ДЗЯДЫ | |
У сцэнары абрада «Змітраўскія дзяды», праведзенага 8 лістапада ў Кругліцкім СДК сумесна з сельскай бібліятэкай, расказваецца пра правядзенне памінання памерлых родзічаў у час восеньскіх Дзядоў нашымі продкамі. На памінальную вячэру за шчодра накрытым сталом збіралася калісьці ўся сям'я. Па звычаі ставілася дзядоўская чарка і не менш сямі страў, сярод якіх абавязковымі ў нашай мясцовасці былі каша, поліўка і клёцкі з малаком. Кожны сем’янін адкладваў на асобную талерку трошкі сваёй ежы - для душ продкаў, якія, лічылася, у гэты дзень прыходзілі за святочным пачастункам. І галоўнае, за сталом успаміналі сваіх дзядоў-прадзедаў, усіх родных, якія пайшлі, казалі пра тое, як яны жылі, кахалі, працавалі, якія добрыя справы здзейснілі, якімі мудрымі навучаннямі дзяліліся. Абрад сведчыць аб высокай маральнасці нашых продкаў, вялікай павазе да сваіх папярэднікаў. Прикрепления: Картинка 1 · Картинка 2 | |
|