"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


14:29
ЗІМОВЫЯ СВЯТКІ

Беларускія абрады і святы – каларытныя, поўныя загадак, містыкі і народнай мудрасці. Нашы продкі весяліліся з размахам! Бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і плённа працаваць. А зімой, як вядома, што не месяц – свята!

У Кругліцкім СДК прайшлі «Зімовыя святкі». У імправізаваны дом з песнямі і віншаваннямі заходзілі шчадроўшчыкі і віншавалі ўсіх са святам Ражаства. Падчас мерапрыемства вядучыя расказвалі пра этапы правядзення калядных святак нашымі продкамі. Каляды праходзілі па пэўным сцэнары. Да вечара 6 студзеня трымаўся пост, і толькі пасля з'яўлення першай зоркі на небе садзіліся за вігілійны стол. 7 студзеня - у першы калядны дзень адпраўляліся ў госці, віншавалі адзін да аднаго са святам, дарылі падарункі. А вечарам адной з галоўных святочных забаў было калядаванне – хаджэнне па хатах са спевамі, танцамі, тэатральнымі прадстаўленнямі. Наперадзе неслі калядную зорку, а за ёй ішла “каза”, “мядзведзь”. За вяселае прадстаўленне калядоўчшыкаў шчодра адорвалі салам, каўбасамі, булкамі і іншымі прысмакамі. Зачыняць перад імі дзверы было нельга, бо там можна было наклікаць бяду і на дом, і на гаспадарку. Таксама вялі размову пра абавязковыя калядныя стравы, і прыкметы на Каляды, і чаго нельга рабіць напрацягу двух калядных тыдняў з 7студзеня па 19, і варожбы ў час Каляд. Былі паказаны эпізоды калядавання, у час свята гучалі песні і прыпеўкі. Было весела і цікава.

Віншуем ўсіх з Каляднымі і Навагоднімі святамі!

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 359 | Добавил: Elena | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Январь 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ВАШЕ МНЕНИЕ

Удовлетворены ли Вы комфортностью пребывания в учреждении культуры
Всего ответов: 5

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0