10:58 В ЕДИНСТВЕ НАРОДА НАША СИЛА | |
З 2021 года ў Беларусі 17 верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства. Філіял №5 Кругліцкі СДК сумесна з сельскай бібліятэкай-філіялам № 14 да гэтага свята падрыхтавалі і правялі 17 верасня 2022 года тэматычныя канцэрты “Слаўся, народаў братэрскі саюз!” у в.Грынькі ў 11.00 і Лазукі 12.00. А таксама правялі мітынг “У адзінстве народа наша сіла” ў 13.00 ля помніка загінуўшым, што знаходзіцца побач з в.Лазукі, на якім прысутнічаў старшыня сельсавета А.М.Перхуровіч,. Лейтматывам мітынгу сталі словы загалоўка гэтага мерапрыемства – без адзінства не будзе і развіцця нашай краіны, а значыць, не будзе ў нас і светлай будучыні, за якую так адднана змагаліся нашы бацькі і дзяды ў час Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы мітынгу прысутныя ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Акрамя таго з 13 па 18 верасня 2022 года ў СДК была арганізавана выстаўка “Пад мірным небам”, на ёй наведвальнікі ўбачылі і саматканыя ручнікі, і народныя беларускія касцюмы нашай мясцовасці, і снапы збожжа як аснову жыцця, і нацыянальныя сімвалы нашай краіны і г.д. – тое, што нас яднае пад мірным небам роднай Бацькаўшчыны. Наведвальнікі былі задаволены ўбачаным.
| |
|