09:04 УСЁ ДЛЯ МІЛЫХ, НЕЖНЫХ І ЛЮБІМЫХ | |
Напярэдадні свята Дня Маці і ў дзень свята віншаванні прымаюць усе жанчыны, якія пазналі радасць мацярынства ці толькі рыхтуюцца стаць мамамі. І самадзейныя артысты Кругліцкага СДК таксама віншавалі матуль з гэтым святам. Так 12 кастрычніка ў Кругліцкім СДК да Дня Маці былі праведзены агеньчык «Самая цудоўная з жанчын – маці» і міні-канцэрты «Усё для мілых, нежных і любімых» у СДК і на ферме в.Кругліца (13.10.2019). У час агеньчыка жанчынам акрамя тэкставых і музычных віншаванняў былі прапанаваны конкурсы «Шмотніцы», «Дзявіцы-майстрыцы» і інш, бяспройгрышная латарэя і гульні «Уменне быць жанчынай» і «Жаночая логіка». Праграмы міні-канцэртаў вызначаліся мілагучнасцю песень для матуль. У некаторых жанчын наварочваліся слёзы ад пранікнёных песень да свята. Удзельнікам агеньчыка і гледачам міні-канцэртаў мерапрыемствы спадабаліся, яны былі вельмі ўдзячны за іх самадзейным артыстам і кіраўніцтву СДК. Прикрепления: Картинка 1 · Картинка 2 | |
|