10:50 ТЫ - ГРАЖДАНИНОМ БЫТЬ ОБЯЗАН! | |
15 сакаваіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны строй. Канстытуцыя - заканадаўчая аснова дзяржавы, шлях яе развіцця і лёс народа. У Кругліцкім СДК з 14.03.2021 года пачала дзейнічаць выстава плакатаў і друкаваных выданняў да Дня Канстытуцыі РБ “Мы-грамадзяне Беларусі”. На выставе прадстаўлены кнігі, часопісы, газеты, Канстытуцыя РБ, плакаты, у якіх узгадваюцца правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікі выставы змогуць яшчэ раз з імі азнаёміцца і пераканацца ў тым, што яны аднолькавыя для кожнага беларуса, што вельмі важна ў Год народнага адзінства. Мы ганарымся тым, што нарадзіліся і жывем ў Беларусі!!! | |
|