11:14 ТРОЙЦА | |
Тройца - адно з найважнейшых свят беларускага народнага календара. Свята вельмі цікавае, багатае на народныя традыцыі і звычаі. З’яўляецца рухомым, бо святкуецца ў залежнасці ад даты Вялікадня. Тройца завярашае цыкл веснавых свят, з’яўляецца злучальным звяном паміж гаспадарчымі, прыроднымі сезонамі, а нашы продкі дык наогул лічылі гэта свята жаночым. Бо яно ўшаноўвала культ зеляніны, вясны, як апекуна кахання і шлюбаў, расквітнеўшай прыроды. 20 чэрвеня народны фальклорны калектыў “Кругліца” правёў свята ”Гукала бяроза, дзевачак вянкі развіваць”, у час якога было расказана пра звычаі і абрады свята, а таксама асноўныя з іх былі паказаны: траецкі карагод,частаванне гасцей траецкімі стравамі, пляценне вянкоў, завіванне бярозы, “кумленне”. https://ok.ru/profile/582432477063/statuses/153396755204231 | |
|