15:46 ТРОИЦА | |
Тройца - гэта старажытнае народнае свята зямлі, вады, леса. Тройца - іх дзень нараджэння. У гэты дзень зямля, вада і лес - імяніннікі. З даўніх часоў людзі ўслаўлялі і аберагалі лес, а больш за ўсё народ любіў бярозку - знак дабра, кахання і чысціні. У нядзелю на свята Тройцы галоўная роля адводзілася бярозцы - сімвалу росквіту прыроды. З бярозай звязана шмат павер'яў. Лічылася што яна: засцерагае хату ад маланак і грому, капусныя градкі ад гусеніц. На Тройцу нельга было секчы і ламаць лес, а бярозку трэба было ўпрыгожыць косамі ды стужкамі. Усе вадзілі карагоды вакол бярозы і прыбіралі яе. Народны фальклорны калектыў “Кругліца” 12.06.2022 года правёў на тэрыторыі філіяла №5 Кругліцкі СДК летнюю забаву -фальклорнае свята «Траецкія забавы»для дзяцей і дарослых.
У час свята апавядалася пра свята народнага календара, праводзіліся гульні як з дзецьмі, так і з дарослымі, вадзіліся карагоды, упрыгожвалася бярозка. На свяце прысутнічалі міфічныя героі Русалка і Лясун, якія таксама весялілі прысутных загадкамі, гульнямі, забавамі. Напрыканцы свята прысутныя пачаставаліся траецкімі прысмакамі: блінамі з варэннем, пірагамі, гарбатай і яечней.
| |
|