"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


09:05
СВЯТОЧНЫЕ МЕРАПЫЕМСТВА ДА ДНЯ ПЕРАМОГІ

У Кругліцкім сельскім Доме культуры прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.

У фае клуба з 3 па 12 мая праходзіла выстава “Была вайна – была Перамога!”, на якой прадстаўлены рэчы ваенных гадоў, узнагароды ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Шыбекі Мікалая Паўлавіча (1924-2015гг.) і рукапісная Кніга народнай памяці, дзе сабраны і занатаваны біяграфіі і ўспаміны ветэранаў той страшнай вайны.

3 мая прайшоў конкурс дзіцячых малюнкаў “Памятаем, паважаем, ганарымся ”, у якім удзельнічалі дзеці 10-13гадоў.

4-5 мая ў в. Грынькі для малалетняга вязня фашысцкага лагера Бязручанкавай Валянціны Паўлаўны, якая разам з бацькамі і трыма старэйшымі сёстрамі была адпраўлена ў фашысцкую Германію ў 1942г., Сідаркевіч Яўгеніі Паўлаўны(1929 г.н.) і Шархун Надзеі Міхайлаўны(1941г.н.) з гэтай жа вёскі, а таксама для Шыдлоўскай Ніны Філімонаўны(1931г.н.) з. в.Лазукі і Шыбекі Аляксандры Іосіфаўны (1928 г.н.) – дзяцей вайны прайшлі міні – канцэрты “Светлы святочны май”. У час канцэртаў гучалі песні пра вайну і песні ваенных гадоў.

Урок мужнасці “Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі” праведзены 4 мая, для дзяцей, у час якога вядучыя расказалі прысутным аб жахах вайны, аб тым, якой цаной дасталася Вялікая Перамога над фашыстамі.

Віктарына “Беларусь у гады вайны” прайшла 5 мая, дзе прысутным былі прапанаваны пытанні па гісторыі нашай краіны гэтага жудаснага перыяду. Пераможца атрымаў у падарунак кнігу “Ніколі не забудзем”.

Канцэрт “Рэха вайны”да Дня Перамогі праведзены ў сельскім Доме культуры 8 мая, у час якога ўдзельнікі спявалі ваенныя песні, чыталі вершы пра вайну.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 365 | Добавил: Elena | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Май 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

ВАШЕ МНЕНИЕ

Из каких источников вы получаете информацию о мероприятиях?
Всего ответов: 9

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0