11:03 СВЯТА ВОСЕНІ | |
Пайшло, адгучала гарачае лета, і вось, нібы чараўніца, кранула восень лісце, залатой фарбай успыхнулі лясы, пажоўклі палі, і ляціць, кладзецца пад ногі барвянае і жоўтае лісце. Восень прыходзіць да нас незаўважна, крадком. Першая прыкмета яе - жоўты ліст. Гэта значыць, што лета прайшло, наступіла пара восені. І Кругліцкі сельскі Дом культуры 26 верасня правёў свята восені ”Смуглявую восень у госці просім” у форме конкурсна-гульнявой праграмы, у час якой удзельнікі павінны былі назваць асноўныя прыкметы восені, надзець як мага больш шкарпэтак за адну хвіліну, пазбіраць яблыкі і пераскочыць лужыну з завязанымі вачыма і г.д. А напрыканцы свята выбралі каралеву і караля восені. Імі сталі Сінякова Насця і Кацар Ягор .
Прикрепления: Картинка 1 · Картинка 2 | |
|