10:09 СВЯТА ВЁСКІ КРУГЛІЦА | |
Чашніцкі раён – самы радавы, самы звычайны сярод звычайных раёнаў нашай краіны. І тым не менш, ёсць тут, як і ў кожным куточку роднай зямлі, такое, аб чым варта пісаць, гаварыць, спяваць … 29 чэрвеня ў весцы Кругліца адбылося свята вуліц Сонечная і Цвяточная. Жыхары гэтых вуліц прымалі віншаванні ад творчых калектываў Кругліцкага сельскага Дома культуры і старшыні Кругліцкага сельскага савета Аляксандра Канстанцінавіча Карпекі. У першую чаргу прымалі віншавані старэйшые жыхары, якія пражылі доўгае жыццё, дзякуючы сваёй працавітасці, вялікай любові да зямлі і людзей, бязмежнай душэўнай шчодрасці. Адзельные віншаванні прымалі сямейная пары, якія ў гэтым годзе адзначылі жамчужнае і каралавае вяселле. Як гаворыцца можа, калі і слёзы капалі, грымела навальніца, але ўсё ж яны былі побач. Не забытыя былі і шматдзетныя сем'і, якія сваёй цеплынёй і клопатам вырасцілі ўсіх сваіх дзетак ў атмасферы дабра, любові і ўзаемаразумення. У гэты святочны дзень кожны жыхар вёскі пачуў добрыя словы віншавання і пажадання здароўя, а таксама ўспомнілі тыя радасныя моманты, якія паднесла ім жыццё. Цудоўны настрой і музычные падарурункі дарылі арганізатары свята - творчы калектыў і самдзейные артысты Кругліцкага сельскага Дома культуры. | |
|