"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


08:14
СВЕТЛАЯ ТРОЙЦА

Абрад “Светлая Тройца”, праведзены ў Кругліцкім СДК народным фальклорным калектывам “Кругліца”, прысвечан святу народнага календара вядомаму пад назвай Сёмухі, Тройцы. Гэта свята найвышэйшага росквіту прыроды. Святкуецца яно на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце.  А яшчэ гэта свята супадае з заканчэньнем веснавых палявых работ. У нашым абрадзе была звернута ўвага на святкаванне Тройцы ў нашай мясцовасці ў даўнія часы: прыбіранне і ўпрыгожанне хаты і двара “маем” перад святам( аер сцелюць на падлогу, галінкі бярозы, лугавыя кветкі ідуць на ўпрыгожанне хат і двароў, а таксама на вянкі), завіванне бярозкі - на яе галінкі ўдзельнікі абрада вешаюць стужкі з пажаданнямі здароўя, шчасця, дабра, міру, спяваюць песні, водзяць карагоды вакол бярозкі, кумяцца,каб жыць у міры і згодзе, праходзяць праз бярозавыя вароты, каб шчасце і здароўе не пакідала іх цэлы год, успамінаюць прыкметы на гэты дзень,а таксама ідзе размова,як засцерагчыся ад русалак, бо яны ў гэты перыяд пачынаюць актыўнічаць, таму што наступны тыдзень – русальны, ядуць абавязковую рытуальную страву – яешню, якая з’ўляецца сімвалам Сонца.

Прикрепления: Картинка 1
Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 498 | Добавил: Elena | Рейтинг: 5.0/1

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Май 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ВАШЕ МНЕНИЕ

Какая форма мероприятия вам больше нравится?
Всего ответов: 5

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0