08:41 СЯМЕЙНЫ КРУГ | |
15 мая у Кругліцкім СДК да Міжнароднага дня сям’і была праведзена музычна-забаўляльная гульня “Шчаслівая зорачка”, у якой прынялі ўдзел мамы і дзеці 3-х сямей: Кацар, Жураўлевіч і Крупяньковых. У час мерапрыемства спявалі беларускія народныя песні, якія падабаюцца пэўнай сям’і, загадвалі загадкі пра хатніх жывёл, адказвалі на пытанні пра сваіх родных, удзельнікі гульні даведаліся пра паходжанне сваіх імён і прозвішчаў, успомнілі словы беларускага этыкету, паўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях і шмат чаго іншага. У канцы гульні дзеці атрымалі ў падарунак альбомы для малявання, а іх матулі кветкі і прысмакі. Удзельнікам і прысутным музычна-забаўляльная гульня вельмі спадабалася, яны былі вельмі ўдзячны за гэта мерапрыемства яго арганізатарам.
Прикрепления: Картинка 1 · Картинка 2 | |
|