08:22 ШАНУЕМ СВАЮ СПАДЧЫНУ | |
Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў, з песнямі, што спявалі многія пакаленні. Калі будзе шанавацца і паважацца мінуўшчына, тады больш упэўнена можна глядзець наперад. Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі свайго народа. Таму ўрастае актуальнасць задачы захаваць сябе як нацыю, якая мае багатую гісторыю і нацыянальную спадчыну, каб не знікнуць з твару зямлі. Кожны раён Беларусі багаты сваёй гісторыяй, культурай, спадчынай, якую мы павінны любіць, берагчы, шанаваць. Таму кожны чалавек павінен ведаць свае карані, гісторыю сваёй малой радзімы, бо той, хто адарваны ад каранёў, засыхае, бы дрэва, вырванае з зямлі. Асноўнай мэтай дзейнасці народнага фальклорнага калектыву “Кругліца” філіяла “Кругліцкі СДК” з’яўляецца захаванне нацыянальна-культурных традыцый продкаў сваёй малой радзімы. Таму 14 снежня 2022 года калектыў правёў свята фальклору «Шануем сваю спадчыну», у час якога вядучыя пазнаёмілі прысутных не толькі з прызначэннем некаторых асноўных экспанатаў этнавугалка “Беларуская хатка”, але і паведамілі прысутным аб прыкметах і павер’ях нашых продкаў, звязаных з гэтымі рэчамі побыту, загадалі загадкі, расказалі казкі.Затым пачаставалі прысутных пірагом, гарбатай з цукеркамі і іншымі прысмакамі. Усе былі вельмі задаволены.
| |
|