"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


08:55
РАДЗІЦЕЛЬСКАЯ СУБОТА

У сцэнары абрада «Радзіцельская субота», праведзенага 2 лістапада ў Кругліцкім СДК, расказваецца пра правядзенне памінання памерлых родзічаў у час восеньскіх Дзядоў нашымі продкамі. Дзяды, асяніны – народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў. Так называлі і дзень, калі адбываўся гэты абрад, і нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі. У гэты дзень гатавалі святочныя абрадавыя стравы: куццю, бліны, клёцкі, яечню, мяса, поліўку, вінегрэт (страў абавязкова павінна была быць няцотная колькасць і не менш сямі ). Падрыхтоўка да гэтага свята ўключала абавязковае ўпарадкаванне і ўборку падвор’я і хаты, прывядзенне ў належны выгляд магіл. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў. Паводле звычаю, ад кожнай стравы сімвалічна адкладвалі дзядам, налівалі ў чарку гарэлкі. Ёсць звычай нічога не прыбіраць са стала пасля жалобнай вячэры, каб “дзядам” было што есці, калі яны збяруцца ўначы. Пра Змітравы Дзяды таксама казалі: “Жылі дзяды – не бачылі бяды, а ўнукі набраліся мукі”. Абрад сведчыць аб высокай маральнасці земляробаў, вялікай павазе да сваіх папярэднікаў.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 290 | Добавил: Elena | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Ноябрь 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

ВАШЕ МНЕНИЕ

Из каких источников вы получаете информацию о мероприятиях?
Всего ответов: 9

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0