"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


09:52
ПРАЗДНИК ДЕРЕВНИ ХОТЛИНО

Ёсць у Беларусі куточак зямлі, даражэй за які для нас няма. Гэта наша малая радзіма. Калі набліжаешся да родных мясцін, ужо здалёк пачынаеш адшукваць бацькоўскі дом. Са смуткам затрымліваешся на яго абрысах, роднае вабіць сэрца.

Родная веска - гэта тое ядро, тая аснова, з якой пачынаецца першы крок у вялікае жыцце, першае слова, якое прыйшло ад маці, першая ўсмешка, якая сагравае не толькі цябе. Вёска - гэта незабыўная казка, куды хочацца вяртацца зноў і зноў.

28.08.2022 года, у Год гістарычнай памяці, самадзейныя артысты філіяла №5 Кругліцкі СДК правялі свята вёскі Хотліна, дзе нарадзіліся Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванавіч Дземянцей і Герой Савецкага Саюза Леанід Уладзіміравіч Будкевіч.

У час свята артысты нагадалі прысутным  гісторыю іх вёскі, якая мае старажытныя карані, бо ўпамінаецца яшчэ ў летапісах князёў Лукомскіх і Шчыдуцкіх у 1563,  падарылі ўсім жыхарам вёскі віншаванні і музычныя падарункі.

 

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 160 | Добавил: Elena | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Август 2022  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

ВАШЕ МНЕНИЕ

Как часто вы посещаете учреждение культуры?
Всего ответов: 8

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0