"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


16:40
НАША СПАДЧЫНА

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 14.10.2020 было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статуса гісторыка гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны.

“Абрад ”Розгары” ў аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці” прадставіла намесніка дырэктара ДУ “Чашніцкі раённы метадычны цэнтр культуры і народнай творчасці” Лузгіна Таццяна Уладзіміраўна, экспертнае заключэнне падрыхтавала загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” Валодзіна Таццяна Васільеўна.

Абрад “Розгары” праводзіцца на восьмы дзень пасля свята Тройцы ў панядзелак, і ўяўляе сабой паўночна-ўсходні тып беларускага Русальнага тыдня, характэрны для даволі абмежаванай тэрыторыі (Чашніцкі, усход Сенненскага, Лёзненскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці). Святочная дзея ўключае віццё вялікага ў рост чалавека вянка, абыход з ім двароў пад русальныя песні, провады вянка-русалкі да могілак, каб пакінуць на самым высокім дрэве. Ушанаванне жыватворнага прыроднага духа расліннасці, сілы жытнёвай нівы, які ўвасабляюць беларускія русалкі, – гэта адметная аўтэнтычная фальклорна-этнаграфічнай з’ява ў структуры беларускай традыцыі. Абрад захоўваецца ўдзельнікамі фальклорнага калектыву ”Вяскоўцы“ Лукомльскага СДК пад кіраўніцтвам Эмы Ягораўны Багатыровай, якая з’яўляецца носьбітам традыцый, што спрадвеку перадаваліся з пакалення ў пакаленне яе сям’і.

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 284 | Добавил: Elena | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Октябрь 2020  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

ВАШЕ МНЕНИЕ

Удовлетворены ли Вы комфортностью пребывания в учреждении культуры
Всего ответов: 5

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0