"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


08:50
МАРОЗ, МАРОЗ ХАДЗІ КУЦЦЮ ЕСЦІ

   Беларускія традыцыі святкавання Каляд прайшлі праз стагоддзі і захаваліся да нашых дзён. Падчас Каляд праводзілі тры абрадавыя вячэры (куцці) з розніцай прыкладна ў тыдзень. Куцця — гэта густая каша, прыгатаваная з ячменю і запраўленая мёдам, якая абавязкова павінна была быць на стале. На ўсе тры куцці каша варылася ў адным і тым жа гаршку.

 Напярэдадні Раства, першага дня Каляд, сям’я збіралася на першую куццю, якую называлі «беднай» або «поснай», без мяса і жывёльнага тлушчу. Колькасць страў залежыла ад дастатку сям'і, магло быць як 5−7, так і 9−12 страў. У першую чаргу гатавалі бліны, квас з грыбамі, рыбу, аўсяны кісель.

Калядная вячэра пачыналася са з’яўленнем першай зоркі на вячэрнім небе.

   Перад тым, як прыступіць да ежы, гаспадар браў лыжку куцці і клаў  яе на падаконнік або на парог. Гэта была даніна павагі продкам: «Перш чым сабе — продкам», другая – марозу, каб не марозіў гародніну і пасевы.

   Стол перад першай куццёй прыбіралі па-асабліваму. Пад абрус абавязкова клалі сена, што па павер'і спрыяла добраму надою малака ў кароў і аберагала статак ад ваўкоў. У канцы вячэры па гэтым сене варажылі.

Першы дзень Каляд лічыўся выключна сямейным святам.

Таму, шануючы традыцыі нашых продкаў, народны фальклорны калектыў “Кругліца” 06.01.2023 у памяшканні СДК  правёў свята народнага календара Каляды “Мароз, мароз, хадзі куццю есці!”, прысвечанае першай каляднай абрадавай вячэры.

 

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 141 | Добавил: Elena | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Январь 2023  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ВАШЕ МНЕНИЕ

Почему вы посещаете мероприятия, проводимые учреждением культуры?
Всего ответов: 9

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 7
Гостей: 7
Пользователей: 0