13:24 МАЛЕНЬКАЯ ВЁСАЧКА - ЗАМОШША | |
Малая радзіма – колькі выдатных пачуццяў звязана з гэтым паняццем! Светлыя ўспаміны пра дзяцінства, пра маладых бацькоў, пра родную вёску, аднавяскоўцаў - прыемна хвалююць душу. Вельмі часта яе вобраз стаіць перад нашымі вачамі. Добра, што ў нашым жыцці ёсць святы, дзе можна адвесці душу, сустрэцца з суседзямі, знаёмымі і сябрамі. 1 ліпеня ў вёскі Замошша Краснолуцкага сельсавета адзначалі Дзень вёскі. Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, свята сабрала мноства людзей, якія з цяжкасцю змясціліся ў вясковым доме. Нядзельны дзень у вёсцы быў незвычайным з музыкай, песнямі, віншаваннямі, сустрэчамі старых сяброў, радаснымі тварамі мясцовых жыхароў, якія сабраліся на свята. З прывітальным словам выступіў старшыня Красналуцкага выканайчага камітэту Кавалеўскі Вячаслаў Вячаслававіч, а так жа падвёў вынікі конкурсу, абвешчанага незадоўга да пачатку свята. У намінацыі “Дом узорнага парадку” атрымала перемогу Антаніна Аляксандраўна Стэльмах, а таксама яна з’яўляецца краяведам сваёй маленькай Радзімы, гісторыю якой яна з захапленнем расказала сваім землякам. “Лепшая сядзіба” у Бабаеда Пятра Пятровіча. Добрыя словы і віншаванні гучалі ў адрас усіх жыхароў вёскі, асаблівыя словы падзякі былі прызначаны для найстарэйшай жыхаркі Раісы Дзмітрыеўны Галаўко ў гэтым годзе ёй споўнілася 86 год. Музыка гучала на ўсю акругу. Свята ўваскрэсіла ў памяці нямала прыемных момантаў, гісторый аднавяскоўцаў, падарыла зарад станоўчых эмоцый. Было вырашана штогод сустракацца летам. Пакуль жыве чалавек, жыве яго памяць, а ў душы пачуццё любові да радзімы – жыве месца, дзе нарадзіўся. Арганізатарамі і выканаўцамі свята вёскі з'яўляюцца творчы калектыў і самадзейныя артысты Красналуцкага сельскага Дома культуры. Вялікі дзякуй мясцовым майстрыхам за вышыванкі, якія ўпрыгожвалі сцены дома і стваралі асаблівую святочную абстаноўку. | |
|