"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


14:22
МАЯ МАЛЕНЬКАЯ РАДЗІМА

"Хай заўжды жыве вёска, вёска –Абузерь’е… невялічкі кавалачак зямлі маёй радзімы Беларусь. Калі гэтую зямлю ўбачыш хоць раз ў жыцці – не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып’еш глыток вады – прыбавіцца сіл і радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі – палюбіш яе."

Акцыя “Мая маленькая Радзіма” у Чашніцкім раёне працягваецца. 27 чэрвеня супрацоўнікі Лукомльскага сельскага Дома культуры завіталі ў вёску Абузерь’е . Гэта ў першую чаргу тэрыторыя для адпачынку, дзе знаходзяцца некалькі аграсядзібаў. Але ўсё ж сапраўдным упрыгожаннем вёскі з’яўляюцца людзі: і карэнныя жыхары, і тыя, хто праводзіць тут летні адпачынак. Жыццё Абузерцаў разнастайнае: нехта займаецца бізнесам, нехта хатнімі справамі, нехта славіцца майстэрствам, а хтосьці – ставіць рэкорды. Таму менавіта на свята вёскі, жыхарам прапанавалі пачаць пісаць новую кнігу “Рэкорды па-Абузерску”. Ва ўсіх прысутных была магчымасць праявіць свае здольнасці і адметнасці і запісаць свае імёны ў гэту кнігу. Званняў было шмат: «Асіная талія», «Самы моцны торс», «Ножкі сусветнага стандарта»«Ножка Папялушкі», «Кулачышча», « Звонкі галасок» і «Самыя кемлівыя дзеці». Шмат цёплых слоў пачулі  ў свой адрас жыхары вёскі, а добры настрой дарыў вакальны калектыў “Крынічанька” Лукомльскага сельскага Дома культуры.

 

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 486 | Добавил: Elena | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Июнь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

ВАШЕ МНЕНИЕ

Из каких источников вы получаете информацию о мероприятиях?
Всего ответов: 9

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0