11:46 КУПАЛЬСКІ ВЯЧОРАК | |
6 ліпеня у Кругліцкім СДК на Купалле былі праведзены наступныя мерапрыемствы: свята народнага календара “Купальскі вечарок”, канцэрт “Купальскае свята на песні багата”, дыскатэка. У час свята народнага календара, якое праводзілася ў форме тэатралізаванага прадстаўлення, гледачы “сустрэліся” з Царэўнай-лягушкай, якая шукала жаніха, што пацэліў у яе з лука, з Іванам-царэвічам, які шукаў сваю нявесту, з траўніцай Кулінай, якая прапанавала гледачам свае лекі з купальскіх траў і не толькі, што “лечаць” ад здрады, дапамагаюць пазбавіцца ад лысіны і вырасці зубам у пажылых, нават “зялезным”, выпрабоўваюць жаніхоў на вернасць і шмат чаго іншага, пагулялі ў гульні, паваражылі, пашукалі папараць кветку. А вось павадзіць карагоды вакол купальскага вогнішча перашкодзіў дождж. У час канцэрта “Купальскае свята на песні багата” прысутныя пазнаёміліся з чатырма аўтарскімі песнямі акампаніятара СДК Хадасевіча Валерыя Барысавіча, якія прагучалі ў выкананні самаго аўтара музыкі і Хадасевіч Тамары Аркадзьеўны. Дарэчы дзве з іх, “Каліна” і “Шчасце” – былі прем’ерамі. Тры песні прагучалі ў выкананні А.П.Нямчонак. Гледачам і свята, і канцэрт вельмі спадабаліся, яны дзякавалі артыстаў бурнымі апладысментамі . А пасля ўсе дружна танчылі на дыскатэцы. | |
|