08:30 ХРЫШЧЭННЕ ЛЯ ВАРОТ | |
На Вадохрышча, 19 cтудзеня, ў філіяле “Кругліцкі СДК” прайшло два мерапрыемствы. У 10.30 удзельнікі аматарскага аб’яднання па інтарэсах “Завалінка” сабраліся на вадохрышчанскія пасядзелкі “Хрышчэнне ля варот”. У час пасядзелак яны ўспаміналі, як праводзілася гэта свята ў іх сем’ях, у якія гульні гулялі, якія танцы танчылі іх продкі, як варажылі яны самі на свой лёс у час Калядаў, калі былі маладыя. А затым і самі танчылі, варажылі, гулялі… А ў 16.30 народны фальклорны калектыў “Кругліца” правёў свята народнага календара “Ах, святкі, святкуйце без аглядкі”, дзе гледачоў запрасілі за стол, пачаставалі рознымі прысмакамі, расказалі, чаму іменна з 18 на 19 студзення святкуецца Вадохрышча і чаму іменна галоўнай падзеяй гэтага свята з’яўляецца вадасвяцце, г.зн. асвячэнне вады. Успомнілі на свяце і народныя прыкметы, і абрады, і гульні, і варожбы. А яшчэ і патанчылі народныя танцы. І, канечне ж, настрою святу дадавала Козачка – нязменны сімвал Калядаў у нашай мясцовасці. Усе мерапрыемствы павесялілі гледачоў, прыўзнялі ім настрой, прысутныя былі задаволены і вельмі ўдзячны работнікам СДК . | |
|