09:08 ХАТЫНЬ...НАРОДНАЯ БОЛЬ | |
26 сакавіка ў 11.00 у Кругліцкім СДК прайшоў відыёпаказ “Хатынь…Наш народны боль..”. Гледачы ўспрынялі ўбачанае блізка да сэрца, іх вочы пасля прагляду відыёфільма былі напоўнены слязьмі.Хатынь - былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі - стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны. У памяць загінулых 2 230 000 жыхароў Беларусі - кожным чацвёртым - у 1969г. на месцы спаленай разам з жыхарамі вёскі Хатынь узведзены мемарыяльны комплекс, у якім увасоблена ідэя мужнасці і няскоранасці народа, які прынёс шматлікія ахвяры ў імя Перамогі. Хатынь - наш народны боль. Дваццаць другога сакавіка 1943 г. у гэтай невялікай вёсцы пад Лагойскам раптоўна і назаўжды спыніўся бег часу - 149 яе жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі зажыва спалены карнікамі, пасля чаго Хатынь папоўніла журботны спіс сотняў беларускіх паселішчаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Але Хатынь была не адна. 186 беларускіх вёсак былі спалены разам з жыхарамі і ўжо не ўваскрэслі. Жменямі попелу ляглі яны ў урны адзінага ў свеце могільніку вёсак у Хатыні. На вялікі наш жаль там ёсць і попел вёскі Вішанька нашага раёна, якую спасцігла доля Хатыні. А таксама ў гэты ж дзень, толькі ў 11.40, прадстаўнік РАНС Лізавета Сяргееўна Дзятлава ў рамках адзінага дня пажарнай бяспекі “Увага ўсім!” нагадала прысутным аб страшных наступствах палу мінулагодняй сухой травы, а таксама напомніла яшчэ раз правілы пажарнай бяспекі, якія змогуць папярэдзіць магчымыя экстрымальныя сітуацыі ў паўсядзённым побыце сяльчан, паказала прысутным на прыкладах (відыё), як захаваць ад агню сваё жыллё і сваё жыццё. Раздала вяскоўцам памяткі па пажарнай бяспецы.Прикрепления: Картинка 1 · Картинка 2 | |
|