09:53 КАЛЯДКІ - ДОБРЫЯ СВЯТКІ | |
У земляробстве год коціцца нібы кола, паўтараючы поры года ў адпаведнасці з цыклам сонцастаяння. 3 24 снежня (6 студзеня па новым стылі) да 6(19) студзеня "сонца паварочвае на лета" - дзень прыбывае аж да сакавіцкага раўнадзенства. І ў гэты час да нас прыходзіць свята, якое мае назву Каляды. Гэта беларускае традыцыйна - абрадавае свята ладзіцца ў гонар Сонца. Нашы продкі верылі, што ў гэты час уладарання сцюжы, холаду, мяцелiцы, адбываецца барацьба дабра са злом, святла з цемраю. А з дня зiмовага сонцазвароту — «адраджэння» Сонца — пачынаецца новы год, якi абяцае прыход цяпла i святла, абуджэнне пладаносных сiл зямлi. Калядны святочны цыкл увабраў ўсё каштоўнае з народных традыцый: калядаванне, гаданне, гульні, карагоды. А ўдзельнікі творчых калектываў Кругліцкага СДК сумесна з сельскай бібліятэкай вырашылі яшчэ далучыць да гэтага песні, танцы, забавы, урачыстасці, і добры настрой у гледачоў, вырашылі яны, будзе забяспечаны, бо гледачы – людзі вельмі занятыя – гэта працаўнікі жывёлаводчай фермы, што знаходзіцца ў в.Кругліца. Таму яны наведалі працаўнікоў фермы з міні-канцэртам “Калядкі – добрыя святкі” і акцыяй “Зберажы сваё здароўе” па раздачы бясплатных масак для нашэння пад час каронавірусу. Гледачы цёпла сустракалі самадзейных артыстаў. У час канцэрта гучалі вясёлыя песні пра зіму, каханне, добры настрой. Не абышлося і без галоўнага персанажа каляднага свята – Казы, якая павіншавала прысутных з Новым годам і Калядамі, патанчыла з даяркамі. Правялі самадзейныя артысты і гульні, і конкурсы з гледачамі, за што атрымалі салодкія прызы. Акцыя, міні-канцэрт і забаўляльна-конкурсная праграма ўзнялі настрой працаўнікам фермы, яны былі вельмі ўдзячны за гэта самадзейным артыстам. | |
|