11:00 ЮРЬЕВ ДЕНЬ | |
Юр'еў дзень, які адзначаецца 6 мая, з'яўляецца адным з галоўных святаў беларускага народнага календара і адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы ( Юр'я, Юрай, Юр'е, Ягор'я, - назвы старажытнага свята народнага календара, якое адзначалася 2 разы нагод - 6 мая і 9 снежня нов. стылю) — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскую эпоху святому Георгію-пераможцу былі нададзены функцыі язычніцкага бога Ярылы. У гэты дзень першы раз пасля зімы сяляне выганялі статак на пашу. З Юр'евым днём была звязана вялікая колькасць рытуальных дзеянняў для захавання хатняй гаспадаркі. Асабліва шмат абрадавых дзеянняў на Юр'я ведалі пастухі, якія лічаць 6 мая сваім святам. Напрыклад, пастух не павінен быў браць новую жывёлу пасля Юр'я, інакш увесь статак будзе пакутаваць ад нападаў ваўкоў. З гэтым днём звязаныя павер'і і прыкметы, якія тычацца дабрабыту сям'і, дастатку і інтымнай сферы. Веснавы Юр'я знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. 6 мая 2022года народны фальклорны калектыў “Кругліца” правёў свята народнага календара “Юр'я - светлы ключык адамкнуў зямлю” ў СДК, у час якога былі нагаданы прыкметы, звязаныя з гэтым святам, праведзены гульні і конкурсы на адгадванне тэматычных загадак, конкурс на лепшага скорагаворшчыка, гульня “Стральба пугай” і інш. | |
|