09:12 ЯБЛЫЧНЫ СПАС | |
З 16 па 18 жніўня ў Кругліцкім сельскім Доме культуры прайшла выстава “Жнівень па зямлі ідзе, свята Спаса за сабой вядзе” да свята народнага календара Яблычны Спас, на якой былі прадстаўлены дары прыроды з прысядзібных участкаў удзелькаў клуба па інтарэсах “Завалінка”. У нядзелю прайшлі асноўныя мерапрыемства да свята народнага календара Яблычны Спас: тэатралізаванае прадстаўленне “Яблычны фэст”, вечар адпачынку “Мы за чаем не сумуем” і дыскатэка. У час тэатралізаванага прадстаўлення вядучыя Лета і Восень расказалі прысутным пра свята Яблычны Спас, пра прыметы, звязаныя з гэтым святам, правялі конкурсы на веданне прыказак і прымавак да гэтага свята, гульні з яблыкамі, для гдедачоў прагучалі песні і быў праведзены абрад “Загадай жаданне”, звязаны з Яблычным Спасам. Вечар адпачынку “Мы за чаем не сумуем” ппрайшоў у цёплай душэўнай абстаноўцы, вядучыя распавядалі пра гісторыю з'яўлення чаю, пра традыцыі чаявання. Усе разам успаміналі прыказкі і прымаўкі пра гарбату, спявалі вясёлыя застольныя песні. Конкурсная праграма завяршылася чаяваннем з задушэўнай размовай аб весёлых сітуацыях з жыцця. Час за гарбатай праляцеў незаўважна. Госці падзякавалі работнікаў Дома культуры за мерапрыемства, і пажадалі часцей сустракацца за кубкам духмянага чаю. А потым усе з задавальненнем патанчылі на дыскатэцы.
| |
|