12:48 ДРУЖБА БЕЗ ГРАНИЦ | |
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». А ўжо праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі», які даў новы імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - знамянальнае свята, бо яно сімвалізуе блізкасць брацкіх народаў. Тэматычная праграма "Два народы - адна гісторыя», якая прайшла ў Кругліцкім СДК сумесна з сельскай бібліятэкай 2 красавіка была накіравана на фарміравання ведаў прысутных пра Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гледачы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама з традыцыямі і агульнымі святамі двух брацкіх народаў. Дню яднання народаў Беларусі і Расіі быў прысвечаны і міні-канцэрт «Дружба без межаў», які прайшоў пасля тэматычнай праграмы. У час яго гучалі песні пра Беларусь і Расію. Прикрепления: Картинка 1 | |
|