16:50 ДЕНЬ МАТЕРИ В КРУГЛИЦЕ | |
Ніхто не любіць, нас так, беззапаветна і аддана, як мама. Яна дае нам першыя ўрокі маральнасці і духоўнасці, дабрыні і пяшчоты. Жанчыне-маці прысвечаны Міжнародны дзень маці, які галоўным чынам, у свеце адзначаецца ў другую нядзелю мая. Дзень Маці ж у Беларусі адзначаюць штогод 14 кастрычніка, пачынаючы з 1996 года. Таму філіял № 5 Кругліцкі СДК сумесна з філіялам-бібліятэкай в.Кругліца правялі да гэтага свята наступныя мерапрыемствы:
2. конкурсна-забаўляльную праграму “Ты адна такая-адзіная і родная”, 13.10.2022, ферма в.Кругліца.
3. міні-канцэрт мастацкай самадзейнасці “Ад усёй душы”, 13.10.2022,ферма в.Кругліца,11.00
4. музычна- літаратурная гасцёўня “Аб жанчыне з любоўю”, 13.10.2022, філіял - бібліятэка в.Кругліца, 15.10
5. віншавальную акцыю "Дзякуй Вам за клопаты, цярпенне і любоў!" для пажылых і інвалідаў, 14.10.2022, в.Кругліца
6. міні-канцэрты мастацкай самадзейнасці “Ад усёй душы” на даму для інваліда Жылінскай В.В і ўдавы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны вёскі Кругліца Шыбекі А.І. 14.10.2022
У час мерапрыемстваў працаўнікі СДК і бібліятэкі наведалі жанчын-маці, як на даму, так і на ферме в.Кругліца, падарылі ім музычныя падарункі, кветкі і салодкія пачастункі, тым самым аддаючы належнае матчынай працы, іх бескарыслівым клопатам дзеля дабра сваіх дзяцей і "ў мэтах павышэння сацыяльнай значнасці мацярынства". Гэтае свята - выдатная нагода выказаць сваю любоў і глыбокую падзяку самаму галоўнаму ў нашым жыцці чалавеку - Маме.
| |
|