19 снежня ў Кругліцкім СДК прайшло свята народнага календара “Да Міколы няма зімы ніколі”, у час якога ўдзельнікамі народнага фальклорнага калектыву “Кругліца” было паказана, як даўней нашы продкі адзначалі гэта зімняе свята, якімі прыкметамі яны карысталіся,напрыклад, нашы продкі верылі, што калі перад Міколам іней, то аўсы добрыя будуць і інш.
Адказалі на пытанне, чаму на гэта свята елі посныя стравы,бо ішоў перадкалядны пост. Праспявалі песні, пагулялі ў гульні, звярнулі ўвагу на тое, што на гэта свята абавязкова запрашаліся суседзі і кумы, з гэтага свята маладыя хлопцы пачыналі засылаць сватоў да дзяўчат, каб затым пасля паста справіць вяселле. |