13:53 БАГАЧ | |
22 верасня ў Кругліцкім сельскім Доме кульітуры, сумесна з бібліятэкай-філіалам №14 прайшло свята народнага календара Багач “Ідзе Багач багаты – адчыняй дзверы, хто яму рады”. Само слова з найбольшай яскравасцю сведчыла пра канчатковы набытак селяніна з яго нівы. Святочны дзень быў не толькі для гульняў, але і настройваў на далейшыя работы: “Багач – бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць”, альбо “Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку”. Лічылася, што Багач прыносіць у хату дастатак і шчасце. Таму кожная сям’я была яму рада. І ўдзельнікі нашага Багача таксама “папрацавалі”, за што атрымалі салодкія пачастункі. Яны і зерне “жалі”, і на “машынах” яго звозілі і Багача па зярнятках насыпалі. Прикрепления: Картинка 1 | |
|