09:37 АД УСЕЙ ДУШЫ | |
1 кастрычніка мы адзначылі Міжнародны дзень чалавека элегантнага ўзросту! Гэта свята людзей старэйшага пакалення і добрая нагода яшчэ раз сказаць вялікі дзякуй ім за мудрасць, падтрымку і ўвагу, за любоў да роднай зямлі і захаванне народных традыцый. Старэйшае пакаленне - гэта людзі, якімі мы шчыра захапляемся. Бо яны - моцная апора для маладога пакалення. Той шлях, які яны прайшлі і той вопыт, які набылі, яны перадаюць сваім дзецям, унукам і праўнукам. А гэта вельмі многа значыць для іх і для ўсіх нас. Філіял №5 Кругліцкі СДК сумесна з сельскай бібліятэкай – філіялам №14 у рамках рэспубліканскай акцыі “Павага.Клопат.Адказнасць” у гэты дзень правялі: 1.святочную праграму “Нам гады не бяда” і тэматычны міні-канцэрт да гэтага дня “Ад усёй душы” ў в.Антаполле, тэматычны канцэрт “Ад усёй душы” ў в.Тоўпіна, а таксама ўшанавалі доўгажыхарку в.Кругліца (вул.Лугавая,д.5) Шыбека Аляксандру Іосіфаўну, якой ў гэтым годзе споўнілася 93 гады, падарункам для яе сталі песні, якія яна любіць, канечне ж, кветкі і салодкі падарунак, а яшчэ наведалі на даму інваліда Гроцкую Г.Ф., якая пражывае на вул.Паркавай, д.10 з віншаваннямі са святам і ўручэннем кветак і салодкага падарунка. | |
|