"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


16:24
АБРАД "РОЗГАРЫ"

Каб захаваць традыцыі нашых продкаў фальклорны калектыў «Вяскоўцы” Лукомльскага сельскага Дома культуры праводзіць абрад “Розгары” . У гэтым годзе гэты абрад праводзіўся 3 чэрвеня.  Жыхары і госці аг.Лукомль і суседніх вёсак з вялікім інтарэсам прымаюць удзел у свяце, а потым дзеляцца уражаннямі з сябрамі і знаёмымі.

Абрад “Розгары” праводзіцца на восьмы дзень пасля “Тройццы”. Пасля заходу сонца маладыя дзяўчаты і жанчыны збіраліся на ускрайку вёскі. Ідучы да бліжэйшага жытнёвага поля яны збіралі кветкі, зёлкі, галінкі дрэў. Прышоўшы на узмежык поля, адна з жанчын зажынала сноп з жытнёвых каласкоў. Астатнія жанчыны і дзяўчаты пачыналі пець песні і завіваць вянок с сабраных кветак, абавязкова уплетаючы жытнёвыя каласкі нажатыя с поля. Вянок плялі такім памерам, каб праз яго мог прайсці чалавек. Пасля таго калі вянок сплялі усе завівальшчыці з песняй “А ў нас сягодня ды Розгары” ішлі у вёску. Падышоўшы да першай хаты, удзельнікі абраду пачынаюць песняй “А каго ж з намі, ды на Розгарах нет” выклікаць з хаты гаспадароў. Калі гаспадары выходзяць ўдзелінікі абраду запрашаюцуь іх паваражыць на здаройе, багацце, дабрабыт – прайсці праз вянок (3 раза). Потым запрашаюць іх з сабой на свята. Сустракаючы па дарозе моладзь ім прапануюць паваражыць на каханне, лёс. Такім чынам удзельнікі праходзяць усю вёску. К гэтаму часу на дварэ ужо была ноч. Нягледзячы на гэта усе удзельнікі ішлі на могілкі каб павесіць вянок на адно з самых вялікіх і высокіх дрэў. Тым самым адкупіўшыся ад гневу русалак. Як толькі вянок павешаны на дрэва з могілак пачынаюць выскаківаць “нячысцікі” – пераапранутыя у белае адзенне мясцовыя мужчыны, тым самым праганяць людзей з могілак. Пасля усе удзельнікі ішлі у вёску, каб прадаўжаць свята. На свяце елі, пілі гарэлку, танчылі, спявалі песні.

 

Категория: ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ | Просмотров: 492 | Добавил: Elena | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

«  Июнь 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

ВАШЕ МНЕНИЕ

Как часто вы посещаете учреждение культуры?
Всего ответов: 8

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 5
Гостей: 5
Пользователей: 0