"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


НАРОДНЫЙ ФОЛЬКЛОРНЫЙ КОЛЛЕКТИВ "ПРАСНИЦА"

Даведка аб дзейнасці

народнага фальклорнага калектыву ”Прасніца“

філіяла №9 Іванскі Дом фальклору

ДУК ”Чашніцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“

 

Народны фальклорны калектыў ”Прасніца“ (далей – фальклорны калектыў) створаны ў 1990 годзе на базе Сялецкага сельскага клуба. З ліпеня 2009 года базай народнага фальклорнага калектыву ”Прасніца“ з’яўляецца Іванскі Дом фальклору.

Кіраўніком калектыву з 2014 года з’яўляецца Мінчукоў Аляксандр Уладзіміравіч. Калектыў па стану на 01.01.2022 налічвае 15 чалавек, розных па ўзросце, якіх звязвае любоў да фальклорнай спадчыны Чашніцкай зямлі.

30 снежня 1998 года фальклорнаму калектыву ”Прасніца“ было нададзена найменне ”народны“.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці фальклорнага калектыву ”Прасніца“ з’яўляюцца: экспедыцыйна-даследчая дзейнасць; адраджэнне і зберажэнне рэгіянальных святаў і абрадаў; павышэнне выканаўчага майстэрства праз канцэртную дзейнасць; далучэнне дзяцей і падлеткаў да рэгіянальнага фальклору, да народнай культуры і традыцый Беларусі.

У ходзе экспедыцыйна-даследчай дзейнасці фальклорным калектывам за справаздачны перыяд праведзена 8 экспедыцый па вёсках Чашніцкага раёна: Іванск, Сялец, Красніца, Дзямідавічы. Вынікам экспедыцыйна–даследчай дзейнасці калектыву ”Прасніца“ з’яўляецца запіс 8 фальклорных песень: ”Дарожанька мая торная“, ”Ляцелі гусі з далёкага краю“, восеньская песня ”Вецер вее, павівае“ ад Вайценак Я.А. (в. Сялец, 1942 г.н.), ”І туды гара, і сюды гара“ ад Самкут Г.С. (аг. Іванск, 1941 г.н.), ”Ой, кучаравая бяроза“ ад Тоўпінец Я.Ф. (в. Красніца, 1945 г.н.), ”Вечар цёмны“ ад Аўсіевіч Н.І. (в. Дзямідавічы, 1941 г.н.), ”Юр’я ўстань рана“, якую спявалі пад час ваджэння юр’яўскага  карагода ад Падрэз М.С. (в. Сялец, 1946 г.н.), вясновая песня ”Зялёны дубочак“ ад Галай Н.Р. (в. Сялец, 1942 г.н.).

Таксама запісана замова ад укусу змей ад Вайценак Я.А. (в.Сялец, 1942 г.н.).

Песенны рэпертуар фальклорнага калектыву ”Прасніца“ уключае 102 абрадавыя песні, 92 беларускія народныя песні, песні беларускіх і рускіх аўтараў.

Калектыў з задавальненнем вядзе актыўную творчую дзейнасць па аддаленым вескам раёна. За дадзены перыяд было праведзена:

- 11 канцэртаў, сярод якіх: ”Лейся песня“, ”Вясновы настрой“, ”Маладосць маей душы“, ”Спявае душа“, ”Родны наш край – Беларусь“, ”Мой родны куток“ і іншыя;

- 9 народных святаў і абрадаў, такіх як: ”Сустракай гаспадар Каляду“, ”Вяселыя калядкі“, ”Хрышчэнскі вечарок“, ”Масленіца“, ”Саракі“, ”Першая баразна“,  ”Зажынкі“, ”Яблычны Спас “, ”Дажынкі“;

- 7 выстаў народнай творчасці, сярод якіх: выстава саматканых посцілак ”Асаблівы талент“, выстава прылад хатней гаспадаркі з дрэва ”Чароўны свет залатых рук“, выстава саматканых ручнікоў, вышыванак ”Рукамі робіць, сэрцу радасць“ і іншыя.

У правядзенні многіх народных святаў і абрадаў удзельнічаў дзіцячы фальклорны калектыў ”Спадарожнік“ філіяла № 9 Іванскі Дом фальклору, які з’яўляецца спадарожнікам народнага фальклорнага калектыву ”Прасніца“. ”Спадарожнік“ разам з ”Прасніцай“ прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе фальклорных калектываў ”Чашніцкая скарбонка“, у цыкле святаў народнага календара з абрадамі ”Каляды“, ”Хрышчэнне“, ”Масленіца“, ”Юр’я“ і іншыя.

Дзейнасць фальклорнага  калектыву ”Прасніца“ добра вядома не толькі жыхарам Іванскага сельскага Савета. Калектыў удзельнічаў у шматлікіх раённых мерапрыемствах: святах горада Чашнікі з канцэртнымі праграмамі ”Сення дзень у нас асаблівы“, ”Спявае душа народная“, ”Залаты ўзрост“; канцэртах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ”Родны наш край Беларусь“, ”Заўседы сэрцу любая зямля“ (г.Чашнікі); фестывалі В. Цяпінскага - ”А гармонь грае, грае“ (г.Чашнікі), раённым свяце народных рамёстваў (в. Белая Царква), штогод у аглядзе-конкурсе фальклорных калектываў ”Чашніцкая скарбонка“ (г. Чашнікі), III народным свяце духоўнай культуры і народнай творчасці ”Троіцкі фестываль“ (агр. Астроўна, Бешанковіцкі раён), адкрытым праваслаўным фестывалі творчасці ”Стрэчанне“ (г. Новалукомль), фальклорным песенным шоў ”Спявае Беларусь“ (тэлеканал Беларусь-3), раённым фестывалі духоўнай культуры і народнай творчасці ”Жнівеньскія Спасы“ (аг. Бачэйкава, Бешанковіцкі раён).

У жніўні 2021 года на святой зямлі, ля мемарыяльнага коплекса ”Вішанькі“ прайшлі раённыя ”Дажынкі - 2021“ з удзелам кіраўнікоў галіновых прафісійных саюзаў абласнога і Рэспубліканскага ўзроўняў, якія арганізаваў народны фальклорны калектыў ”Прасніца“. Госці, раённае кіраўніцтва і працаўнікі сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу змаглі дакрануцца і стаць удзельнікамі старадаўняга абраду ”Дажынкі“.

Такім чынам, за перыяд 2019 – 2021 гг. народным фальклорным калектывам ”Прасніца“ праведзена 72 канцэрты мастацкай творчасці, арганізавана 17 выстаў, праведзена 45 народных святаў і абрадаў.

Калектыў ”Прасніца“ – удзельнік абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай творчасці аматарскіх аб’яднанняў з найменнем ”народны, узорны“ ”Званне пацвярджаю“ (2019 г., лаўрэат), ІІІ раеннага свята духоўнай культуры і народнай творчасці ”Троіцкі фестываль“ (агр. Астроўна, 2019 г., дыпламант),  абласнога  дыстанцыйнага свята-конкурсу вясельных абрадаў Вiцебшчыны ”Вялiкая вясельнiца-2021“ (г.Віцебск, 2021 г., дыпламант).

Паддзякі дзяржаўнай установы ”Чашніцкі раенны центр культуры і народнай творчасці“ народнаму фальклорнаму калектыву ”Прасніца“ за прапаганду народнай творчасці, высокае мастацкае майстэрства, актыўную канцэртную дзейнасць (г. Чашнікі, 2019 г., 2020 г.).

Любоў да беларускай народнай творчасці, адданасць справе, кожны выхад на сцэну – вялікая адказнасць народнага фальклорнага калектыву ”Прасніца“. Удзельнікі калектыву імкнуцца, каб іх выступленні былі відовішчнымі, дарылі гледачам добры настрой.

 

 

Категория: НАРОДНЫЕ НЕПРОФЕССИОНАЛЬНЫЕ КОЛЛЕКТИВЫ НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА | Добавил: Elena (15 Августа 2022)
Просмотров: 175 | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

ВАШЕ МНЕНИЕ

Удовлетворены ли Вы качеством проводимых мероприятий в учреждении?
Всего ответов: 6

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0