"ЧАШНИКСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ И НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА"

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ "КРУГЛІЦА"

Ні дня без песні не могуць пражыць удзельнікі народнага фальклорнага калектыву ”Кругліца“. Любоў да яе згуртавала людзей розных прафесій і ўзростаў у адзін творчы калектыў, які існуе ўжо больш за 40 гадоў.
Народны фальклорны калектыў ”Кругліца“ створаны ў 1976 годзе на базе Кругліцкага сельскага Дома культуры. З 1976-1994 гады калектыў узначальвала Жылінская Валянціна Віктараўна. Яна сабрала каля сябе таленавітых і адданых роднай зямлі жанчын. У склад калектыву ўваходзіла 12 чалавек.

 З 1995-2006 гады калектывам кіравала Касцянка Людміла Ягораўна. У 2006 годзе кіраўніком калектыву зноў стала Жылінская Валянціна Віктараўна, а ў 2008 годзе перадала кіраўніцтва Нямчонак Алёне Пятроўне. З 13 студзеня 2015 года калектыў узначальвае Хадасевіч Тамара Аркадзьеўна. А дапамагае арганізоўваць канцэрты яе муж і акампаніятар Валерый Барысавіч.

Былыя педагогі ўжо даўно перакваліфікаваліся ў работнікаў культуры, а іх дом больш нагадвае музычную студыю, дзе з’яўляюцца новыя песні, сцэнары, цікавыя ідэі. Для творчага шлюбнага тандэму песні і музыка – не проста захапленне, а любімая справа. І аб’ядноўваюць яны вакол сябе людзей, якія любяць спяваць, памятаюць песні і абрады сваіх продкаў, якія жадаюць перадаць іх нашчадкам. На сёння ў складзе калектыву 15 чалавек. Самая старэйшая ўдзельніца размяняла дзявяты дзясятак, а малодшай – крыху больш за 20.
20 снежня 2007 года фальклорнаму калектыву “Кругліца” было нададзена ганаровае найменне ”народны“.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці народнага калектыву з’яўляюцца: экспедыцыйна-даследчая дзейнасць; адраджэнне і зберажэнне рэгіянальных святаў і абрадаў, песеннай і танцавальнай, народнай вуснай творчасці; далучэнне дзяцей і моладзі да рэгіянальнага фальклору. Галоўная мэта калектыву – адраджэнне народных традыцый, захаванне творчай спадчыны і самабытнасці народнага мастацтва.
Калектыў ”Кругліца“ радуе не толькі мясцовых жыхароў сваімі песнямі, але ён – часты госць з канцэртамі ў іншых населеных пунктах раёна, пастаянны ўдзельнік раённых, абласных і нават рэспубліканскіх мерапрыемстваў.
Кожны год скарбонка народнага фальклорнага калектыву поўніцца новымі дасягненнямі. Акрамя традыцыйных калядак, масленічных, купальскіх гулянняў, абраду ”Зажынкі“ і іншых святаў народнага календара, калектыў прымаў удзел у тэлепраграмме ”Вячэрні Віцебск“ (тэлерадыёкампанія ”Віцебск“) і тэлепраекце ”Наперад у мінулае“ (тэлеканал ”Беларусь 3“), у тэлевізійнам творчым праекце ”Звездный путь“ (телекампанія ”СКІФ“). Штогод калектыў ”Кругліца“ запрашаюць на Міжнародны фестываль ”SPRAVA“, які ладзіцца ў в. Белая Царква Чашніцкага раёна.
Творчы поспех народнага калектыву ”Кругліца“ складаецца з багатага вопыту і любові да беларускай народнай творчасці, адданасці справе. Кожны выхад на сцэну – вялікая адказнасць. Рэпертуар калектыву уключае больш за 90 песень і абрадаў.

Категория: НАРОДНЫЕ НЕПРОФЕССИОНАЛЬНЫЕ КОЛЛЕКТИВЫ НАРОДНОГО ТВОРЧЕСТВА | Добавил: Elena (16 Августа 2022)
Просмотров: 138 | Рейтинг: 0.0/0

ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

ПОИСК

АКТУАЛЬНО

КАЛЕНДАРЬ

ВАШЕ МНЕНИЕ

На ваш взгляд достаточно ли проводится мероприятий в Чашникском районе?
Всего ответов: 7

СТАТИСТИКА


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0